Палессе - гэта натуральны прыродны ландшафт у сэрцы Усходняй Еўропы. Небсяжныя лясы, балоты, поймы, азёры і рэкі - гэта ўсё і ёсць Палессе. Група прыродаахоўных арганізацый працуе разам над тым каб захаваць гэты унікальны ландшафт.
Спазнай прыгажосць палескай прыроды і пазнаёмся з героямі, што стаяць на яе абароне!
Навіны
Абаронцы Палесся
Абаронцы Палесся Тэкст ад Занне Лабушань Жыхары Палесся на беларускім і ўкраінскім баках…
15. студзеня 2021
Ахоўваем пералётных птушак і іх месцы пражывання на Палессі
Ахоўваем пералётных птушак і іх месцы пражывання на ПалессіТэкст ад Занне Лабушань.Са зменамі ў…
9. кастрычніка 2020
Унікальная некранутая прырода, якая яднае чатыры краіны
Балоты і лясы Палесся, якія раскінуліся па тэрыторыі Беларусі і Украіны, на ўсходзе маюць працяг у Расіі і на захадзе – у Польшчы. Цалкам раўнінны рэгіён займае больш чым 18 мільёнаў гектараў, што параўнальна з паловай плошчы Германіі.Сэрца Палесся, дзе больш за ўсё разнастайных ландшафтаў, знаходзіцца ў Беларусі і Украіне. Мясцовы пейзаж складаецца з мазаікі верхавых, нізінных і пераходных балот, лясоў, найбуйнейшага ў Еўропе комплексу тарфянікаў у пойме ракі Прыпяць. Палессе – гэта край, ад якога залежыць жыццё буйных млекакормных, такіх як ваўкі, ласі, зубры і рысі. Гэты рэгіён таксама важны для пералётных птушак, якія застаюцца там, каб вывесці птушанят і падсілкавацца перад тым, як выправіцца ў доўгі шлях.Даведайся больш аб жывёльным і раслінным свеце Палесся.
Палессе - унікальны край дзікай прыроды ў Еўропе

Еўрапейскі кландайк для мігруючых птушак

Дом для раслін і жывёл, знаходзячыхся пад глабальнай пагрозай знікнення

Прапануе экасістэмныя паслугі, якія здольны паменьшыць уплыў кліматычных і гідралагічных зменаў

Утварае буйную сетку ўзбярэжных ахоўных тэрыторый Еўропы