Пагрозы, якія навіслі над ландшафтам Палесся
Некранутаму ландшафту Палесся пагражаюць змены клімату, будаўніцтва дарог і інфраструктуры, парушэнне цэласнасці рэгіёну, асушэнне балот, інтэнсіўныя высечкі, нелегальная здабыча карысных выкапняў і няўстойлівае прыродакарыстанне.
Водны шлях E40
Водны шлях, які, як плануецца, звяжа Балтыйскае і Чорнае моры, пагражае тым, што татальна зменіць выгляд адной з апошніх у Еўропе натуральных рэкаў – Прыпяці. План наконт воднага шляху E40 быў ініцыяваны прадстаўнікамі Беларусі, Польшчы і Украіны. Каб прасоўваць ініцыятыву з будаўніцтвам E40, у 2013 годзе быў заснаваны спецыяльны камітэт. Калі ў яго атрымаецца рэалізаваць сваю місію, ландшафты і дзікая прырода Палесся катастрафічна зменяцца. E40 разрэжа надвое ахоўныя тэрыторыі, што сапсуе існыя прыродныя сувязі паміж жыхарамі з ліку дзікай прыроды. Праз спраставанне Прыпяці шматлікія меандры і вялікія тэрыторыі поймаў могуць высахнуць, а з гэтым знікнуць і месцы існавання рэдкіх відаў.Чытай больш пра E40.
Збіральніцтва ягад
З шырока раскінутай сеткай балот, іншымі забалочанымі тэрыторыямі і лясамі ў арсенале, Палессе – ідэальнае месца для шматлікіх відаў ягад, напрыклад, журавін і брусніцаў. З ранняга лета да першых маразоў лясная падлога засланая пакрытымі ягадамі бруснічнікамі, а балоты тым часам укрытыя пладаноснымі журавінавымі кустамі. Даступнасць журавін стварае для мясцовага насельніцтва важны эканамічны рэсурс – людзі збіраюць і прадаюць ягады напрацягу ўсяго цёплага сезону. Але высокая актыўнасць зборшчыкаў негатыўна ўплывае на мясцовы раслінны і жывёльны свет. Тэрыторыя, якой гэта найбольш пагражае, – ландшафтны заказнік “Альманскія балоты”. Альманы – гэта 100 тысяч гектараў натуральных балот, якія маюць прыродаахоўнае значэнне для Еўропы і ўсяго свету. Размешчаныя ў Беларусі, паблізу ўкраінскай мяжы, гэтыя балоты перапаўняюцца зборшчыкамі ягад у летнія месяцы, і гэта значна ўплывае на жыццё некранутага кавалку зямлі. Зборшчыкі нелегальна будуюць дарогі, пакідаюць пасля сябе смецце, майструюць часовыя лагеры ў лясах, топчуць расліннасць. Да таго ж такая дзейнасць шкодзіць чуллівым у перыяд размнажэння жывёлам, такім як вялікі арлец, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Калі патурбаваць гняздо вялікага арляца, ён можа нават пакінуць сваіх птушанят.
Здабыча бурштыну
Незаконная здабыча бурштыну ў апошнія гады ўзрасла ва ўкраінскай частцы Палесся. Там бурштын здабываюць шляхам высякання дрэў на буйной тэрыторыі, раскопвання ямаў і прапампоўвання вады пад зямлёй. Бурштын выплывае на паверхню і тады можа збірацца, ад ландшафту застаецца толькі спустошаны голы пейзаж. Гэты від здабычы незаконны, але спробы ўкраінскага ўрада і вайскоўцаў спыніць гэту дзейнасць часта правальваюцца. Здабыча бурштыну дае шмат прыбытку, і шахцёры часта моцна ўзброены, таму барацьба з прамысловасцю надзвычай небяспечная.