Разам для дзікай прыроды Палесся

Аб’яднанне прыродаахоўных арганізацый і даследчых інстытутаў з чатырох краін працуе дзеля захавання Палесся як аднаго з апошніх непарушаных дзікіх месцаў у Еўропе.

Праграма прыродных ландшафтаў, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення

Праграма прыродных ландшафтаў, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, ставіць сваёй мэтай аднаўленне натуральных прыродных працэсаў, папуляцый відаў і месцаў іх пражывання. Праграма падтрымлівае рэалізацыю маштабных ініцыятыў па аднаўленні прыроды і стварае ўмовы для пашырэння такіх практык у Еўропе, дзеліцца найлепшым вопытам і практычнымі напрацоўкамі праектаў, што фінансуюцца ў рамках Праграмы.

Дабрачынны фонд "Аркадзія"

Фонд “Аркадзія” падтрымлівае працу па захаванні культурнай спадчыны і экасістэм, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, а таксама садзейнічае свабоднаму доступу да ведаў. Мэта фонду – захаваць разнастайнасць культуры чалавецтва і прыроднага асяроддзя і праз гэта даць наступным пакаленням магчымасць будаваць яскравы, разнастайны і “зялёны” свет будучыні.

Брытанскі траст па арніталогіі

Брытанскі траст па арніталогіі (BTO) – дабрачынная арганізацыя з Вялікабрытаніі, сканцэнтраваная на даследаванні птушак і, у прыватнасці, на тым, як і чаму змяняюцца іх папуляцыі. BTO выкарыстоўвае навыкі і цікаўнасць тысяч добраахвотнікаў для прасоўвання свайго разумення арніталогіі.

Фонд Міхаэля Зукава

Заснаваны ў 1999 годзе, фонд Міхаэля Зукава першапачаткова займаўся захаваннем і развіццём нацыянальных паркаў і біясферных запаведнікаў у постсавецкіх краінах. Зараз ён працуе на чатырох кантынентах і ўдзельнічае ў праектах, звязаных з супрацьдзеяннем кліматычным зменам, устойлівым землекарыстаннем і кіраваннем асабліва ахоўнымі прыроднымі тэрыторыямі. Дзякуючы досведу супрацоўнікаў фонд паспяхова працуе з рознымі прыроднымі ландшафтамі – ад тарфянікаў да пустынь.

Франкфурцкае заалагічнае таварыства

Франкфурцкае заалагічнае таварыства (ФЗТ) – гэта міжнародная прыродаахоўная арганізацыя, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Германіі. ФЗТ на працягу дзесяцігоддзяў рэалізуе прыродаахоўныя праекты ў самых выбітных рэгіёнах Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі, Паўднёва-Заходняй Азіі і Еўропы. Еўрапейскія праграмы ФЗТ займаюцца выратаваннем вялікіх арэалаў дзікай прыроды, большасць з якіх знаходзіцца ў Заходняй Еўропе.

Кантакты

Калі хочаш даведацца больш пра Палессе і наш праект, пішы на адрас info@wildpolesia.org.

Дадзены праект з’яўляецца часткай праграмы абароны наземных і марскіх ландшафтаў, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення (Endangered Landscapes & Seascapes Programme), і фінансуецца са сродкаў фонду «Аркадзія». Праект каардынуецца Франкфурцкім заалагічным таварыствам.