Палітыка канфідэнцыяльнасці

Абарона даных нашых спонсараў, роўна як і наведвальнікаў і карыстальнікаў нашага сайта, уяўляе для нас асаблівую важнасць.

Збор і апрацоўка персанальных даных

Як правіла, Вы можаце наведваць старонкі Франкфурцкага заалагічнага таварыства без раскрыцця якіх-небудзь персанальных даных. Персанальныя даныя збіраюцца толькі ў тым выпадку, калі Вы даяце іх нам добраахвотна, напрыклад, пры запаўненні бланка аб унясенні ахвяравання.

Выкарыстанне і раскрыццё персанальных даных

Усе персанальныя даныя, сабраныя ў межах прамых інтэрнэт-сэрвісаў Франкфурцкага заалагічнага таварыства, будуць збірацца, апрацоўвацца і выкарыстоўвацца ў адпаведнасці з прымяняльнымі нормамі аб абароне персанальных даных выключна для мэт апрацоўкі ахвяраванняў, удзелу або спонсарскай падтрымкі, а таксама для абароны нашых уласных законных інтарэсаў адносна падтрымкі і інфармацыі аб нашых спонсарах і зацікаўленых баках.

Перадача даных за межы Еўрапейскай эканамічнай зоны

У дадзены момант перадача даных у краіны, якія не ўваходзяць у Еўрапейскую эканамічную зону, не ажыццяўляецца і не плануецца да ажыццяўлення, у іншым выпадку будуць распрацаваны адпаведныя прававыя патрабаванні. У прыватнасці, Вас апавесцяць аб адпаведных атрымальніках або катэгорыі атрымальнікаў у адпаведнасці з нарматыўнымі патрабаваннямі.

Бяспека

Мы прымаем тэхнічныя і арганізацыйныя меры бяспекі для абароны Вашых даных ад маніпуляцый, страты, знішчэння або несанкцыянаванага доступу. Нашы меры бяспекі пастаянна паляпшаюцца па меры развіцця тэхналогій.

Cookies

Наш сайт выкарыстоўвае cookies. Cookie уяўляе сабой невялікі файл, які захоўваецца на Вашым камп’ютары пры наведванні сайта. Калі Вы наведваеце сайт паўторна, cookie паказвае на паўторны візіт. Файл cookie змяшчае ўнікальны нумар і ў пэўных выпадках дату. Файл cookie не ўтрымлівае ніякай персанальнай інфармацыі. Cookie не прыдатны для Вашай ідэнтыфікацыі на сайтах трэціх асоб, у тым ліку на сайтах пастаўшчыкоў аналітычных паслуг.

Вы можаце наладзіць ваш браўзер такім чынам, каб адмаўляцца ад прыняцця cookies у цэлым або каб атрымліваць папярэдняе апавяшчэнне аб тым, што выкарыстоўваецца файл cookie. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі азнаёмцеся з карыстальніцкай інструкцыяй для Вашага інтэрнэт-браўзера. Мы не выкарыстоўваем IP-адрасы і cookies для ідэнтыфікацыі Вашай асобы. Мы выкарыстоўваем гэтыя сістэмы з мэтай павышэння эфектыўнасці нашага сайта і маркетынгу.

Наведванне нашага сайта

Мы счытваем і захоўваем IP-адрас, прысвоены Вашаму камп’ютару. Таксама захоўваюцца звесткі аб старонках нашага сайта, якія наведваюцца ў кожным асобным выпадку. Акрамя гэтага, захоўваюцца дата, час, працягласць візіту, а таксама звесткі аб браўзеры, які выкарыстоўваецца наведвальнікам для доступу да сеціва Інтэрнэт. Гэтыя даныя ацэньваюцца ў статыстычных мэтах і для забеспячэння нармальнай працы нашага сайта; яны не выкарыстоўваюцца для адсочвання карыстальнікаў.

Аналітыка «Matomo»

Дадзены сайт выкарыстоўвае сістэму вэб-аналітыкі «Matomo». «Matomo» ўяўляе сабой праграмнае забеспячэнне, распрацаванае кампаніяй «InnoCraft Ltd.», 150 Willis St, 6011 Велінгтон, Новая Зеландыя. «Matomo» выкарыстоўваецца ў якасці лакальнага рашэння і функцыянуе ў адпаведнасці з агульным рэгламентам па абароне даных.

«Matomo» выкарыстоўвае cookies, якія ўяўляюць сабой тэкставыя файлы, якія захоўваюцца на Вашым камп’ютары. Гэтыя файлы cookie дапамагаюць нам адсочваць Вашы дзеянні на сайце, што дазваляе нам пастаянна паляпшаць яго. Даныя сачэння захоўваюцца на серверы, які кантралюецца намі і знаходзіцца на тэрыторыі Еўрапейскага саюза. Уключана ананімізацыя IP, і Ваш IP-адрас усякаецца. Згенераваная інфармацыя аб выкарыстанні сайта не будзе перадавацца трэцім асобам.

Вы можаце адмовіцца ад выкарыстання cookies, усталяваўшы адпаведныя наладкі ў Вашым браўзеры, аднак просім Вас звярнуць увагу на тое, што калі Вы адключыце cookies, то, магчыма, Вы не зможаце карыстацца ўсімі функцыямі дадзенага сайта. Пасля Вы можаце адмовіцца ад захоўвання і выкарыстання вашых даных усяго адным клікам. У такім выпадку так званы файл аб адмове захавання cookie захоўваецца ў Вашым браўзеры, што азначае, што «Matomo» не збірае ніякіх даных аб сесіі. Увага! Калі вы выдаліце файлы cookie з Вашага камп’ютара, файл аб адмове захавання cookie таксама будзе выдалены і павінен быць нанова актываваны Вамі.

Аналітыка «Matomo» уключана

Ахвяраванні, спонсарская падтрымка і членства

На нашым сайце Вы можаце зрабіць ахвяраванне, стаць удзельнікам або спонсарам. Для гэтага нам спатрэбяцца даныя Вашага рахунку для апрацоўкі плацяжу, а таксама звесткі аб Вашым поўным імені і паштовым адрасе, куды будуць накіраваны пацверджанне аб атрыманні ахвяравання і Вашы дакументы. Любая апрацоўка Вашых даных, якая выходзіць за межы дадзенай мэты, будзе праводзіцца выключна пасля атрымання Вашай недвухсэнсоўнай згоды, абмяжоўваючыся накіраваннем у Ваш адрас інфармацыі аб нашых кампаніях і праектах, а таксама аб нашай працы па захаванні прыроды. Натуральна, інфармацыя прадастаўляецца добраахвотна і можа быць адклікана ў любы час шляхам звароту па адрасе info@zgf.de. Даныя будуць перадавацца ў нашу аплатную сістэму для апрацоўкі плацяжу.

У Вас таксама ёсць магчымасць прадаставіць нам спонсарскую дапамогу. Паколькі агульны рэгламент па абароне даных ЕС патрабуе ад атрымальніка даць згоду на апрацоўку яго ці яе даных, бязвыплатная спонсарская дапамога рэалізоўваецца толькі пасля таго, як атрымальнік дае сваю згоду.

Спасылкі на сайты іншых правайдараў

На нашым сайце могуць прысутнічаць спасылкі на сайты іншых правайдараў. Мы хочам падкрэсліць, што дадзеная палітыка канфідэнцыяльнасці прымяняецца выключна да сайтаў Франкфурцкага заалагічнага таварыства. Мы не маем ніякага ўплыву на іншых правайдараў і не кантралюем выкананне імі прымяняльных норм па абароне даных.

Стандартныя тэрміны выдалення даных

Заканадаўцам замацаваны розныя тэрміны і абавязкі па захоўванні даных. Пасля заканчэння названых тэрмінаў адпаведныя даныя выдаляюцца ў стандартным парадку. Калі да даных не прымяняецца такое дзеянне, яны будуць выдалены або абязлічаны ў момант, калі мэты, названыя ў дадзенай палітыцы, перастануць прымяняцца. Калі палітыка канфідэнцыяльнасці не ўтрымлівае ніякіх іншых адрозных палажэнняў па захоўванні даных, сабраныя намі даныя будуць захоўвацца на працягу перыяду, неабходнага для выканання вышэйназваных мэт, для якіх яны былі сабраныя.

Выкарыстанне даных у іншых мэтах і выдаленне даных

Наступная апрацоўка або выкарыстанне Вашых персанальных даных згодна з агульнымі правіламі будзе адбывацца толькі ў межах закону або калі Вы далі згоду на апрацоўку або выкарыстанне даных. У выпадку далейшай апрацоўкі для мэт, адрозных ад тых, для якіх першапачаткова збіраліся даныя, мы паведамім Вам аб гэтых адрозных мэтах да наступнай апрацоўкі і прадаставім Вам адпаведную інфармацыю.

Вашы правы

У Вас ёсць права запатрабаваць копію Вашых даных, запытаць ад нас выправіць памылкі ў іх, выдаліць іх ці запатрабаваць, каб яны былі выкарыстаны намі для асобных мэт. Вы таксама можаце звярнуцца да нас з запытам спыніць выкарыстанне Вашых даных: напрыклад, адпісацца ад рассылак аб нашай працы і нашых праектах.

Па прычынах, якія вынікаюць з канкрэтнай сітуацыі з Вамі, Вы маеце права ў любы час адмовіцца ад апрацоўкі Вашых персанальных даных, якая ажыццяўляецца на падставе арт. 6 п. 1 літ. е Агульнага рэгламенту па абароне даных у адпаведнасці з арт. 21 Агульнага рэгламенту па абароне даных. Мы спынім апрацоўку Вашых персанальных даных, калі не зможам даказаць важкія падставы для апрацоўкі, якія маюць большае значэнне, чым Вашы інтарэсы, правы і свабоды, і калі апрацоўка не патрабуецца для прад’яўлення, выканання або ажыццяўлення абароны па іскавых патрабаваннях. Для ажыццяўлення Вашага вышэйназванага права звяжыцеся з намі па адрасах, названых ніжэй.

Асоба, адказная за абарону даных Франкфурцкага заалагічнага таварыства

TÜV Technische Überwachung Hessen GmbH
datenschutz@zgf.de

Кантактныя даныя адказнай асобы:
Некамерцыйная арганізацыя з 1858 г.
«Франкфурцкае заалагічнае таварыства»
Алея Бернарда Гржымека, 1
60316 Франкфурт
Тэлефон: +49 (0)69 – 94 34 46 0
Факс: +49 (0)69 – 43 93 48

Сапраўднасць палітыкі канфідэнцыяльнасці

Выкарыстоўваючы наш сайт, Вы згаджаецеся на выкарыстанне названых вышэй даных. Дадзеная палітыка дзейнічае з мая 2018 года.

У сувязі з далейшым развіццём нашага сайта або ўкараненнем новых тэхналогій можа паўстаць неабходнасць у змене гэтага заявы аб абароне даных. Мы захоўваем за сабой права ў любы час унесці ў заяву аб абароне даных змены, якія будуць дзейнічаць у будучыні. Мы рэкамендуем Вам перыядычна перачытваць палажэнні актуальнай палітыкі канфідэнцыяльнасці.